Усе навіны

«Нёман» у другім раундзе Лігі канферэнцый згуляе з мальтыйскім «Бальцанам»

20 ліпеня, 22:50
2

20 ліпеня «Нёман» у матчы ў адказ першага раунда Лігі канферэнцый згуляў унічыю з «Вадуцам» (1:1, першы матч: 2:1). У другім раундзе каманда Ігара Кавалевіча сустрэнецца з «Бальцанам» з Мальты.

У першым раўндзе «Бальцан» перайграў «Дамжале» (4:1, 1:3).

Матчы другога раунда пройдуць 27 ліпеня і 3 жніўня.

Адзначым, мальтыйцы ў мінулым сезоне занялі чацвёртае месца ў мясцовым чэмпіянаце.