Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Праход «Нёмана» – гэта хараство. Таму што чакалі значна меншага»

22 ліпеня, 11:06

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich-LIVE» пракаментаваў перамогу па суме двух матчаў «Нёмана» над «Вадуцам» (2:1, 1:1) у 1-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый.

– Гэта здзіўленне. Бачыце, з якімі я захапленнем размаўляю. Бо не было чакання, што можа атрымацца. А калі ёсць чаканні, то наадварот. Што заўсёды вось каманда, якая доўга не бывае на міжнароднай арэне, яна выходзіць. І вось нейкая бздура абавязкова здараецца. І ад гэтай фігні пачынае далей закручваць у вір. І з гэтага віра ўжо не выбрацца. Колькі мы бачылі прыкладаў.

Вось «Нёман» гэта ўсё нейкім чынам нейтралізаваў. Прыбраў. Выплюнуў. Я не ведаю. Там гэта можа быць нейкая магія аўтобуснага туру. Можа, яшчэ што заўгодна. Але давайце канстатуем. Гэта хараство. БАТЭ ёсць БАТЭ тое, што мы казалі. Але «Нёман» гэта хараство. Бо чакалі значна меншага. Але прынамсі я чакаў значна меншага.

«Нёман» ідзе далей. І там мальтыйская каманда, якая высадзіла славенцаў. І быццам бы тут апетыт толькі разгараецца. Але давайце не будзем загадваць, – сказаў Хадасевіч.