Усе навіны

Мбапэ зацікавіў «Чэлсі» і яшчэ 1 клуб АПЛ. «Аль-Хілаль» гатовы заплаціць «ПСЖ» 200 млн еўра, Кіліяну — 400

22 ліпеня, 14:18

Некалькі клубаў плануюць ці ўжо прынялі меры, каб паспрабаваць улетку падпісаць Кіліяна Мбапэ, якога «ПСЖ» выключыў са складу каманды на турнэ ў Японіі, паведамляе RMC Sport.

У прыватнасці, гэта «Чэлсі» і «Аль-Хілаль».

Лонданскі клуб выразна выказаў сваю пазіцыю і запытаў інфармацыю па гульцу, але афіцыйную прапанову яшчэ не зрабіў.

Каманда з Саудаўскай Аравіі прапанавала футбалісту 400 мільёнаў еўра і двухгадовы кантракт, а «ПСЖ» - 200 мільёнаў еўра. У «Аль-Хілале» не выключаюць далейшы продаж нападаючага праз год у «Рэал».

Калі да 31 ліпеня Мбапэ не пагодзіцца падоўжыць кантракт, то «ПСЖ» гатовы прыняць прапанову аравійцаў.

Прынамсі яшчэ адзін неназваны клуб АПЛ спрабуе даведацца, ці магчымы трансфер 24-гадовага француза і на якіх умовах.

Дзеючы кантракт Мбапэз «ПСЖ» заканчваецца праз год.