Усе навіны

Гендырэктар «Сассуола» аб зрыве трансферу Ражэрыа ў «Спартак»: «Этычныя прычыны: не хацелі мець справу з расіянамі»

23 ліпеня, 11:43

Дырэктар «Сассуола» Джавані Карневалі пракаментаваў інфармацыю аб адмове клуба прадаваць левага абаронцу Ражэрыа ў маскоўскі «Спартак».

«Перамовы ініцыяваў ягоны агент. Была сур'ёзная прапанова 8 мільёнаў еўра. Улічваючы ўсё, мы вырашылі не працягваць гэты працэс. Этычныя чыннікі: не жадалі мець справу з расіянамі.

Рызыка страціць футбаліста бясплатна ў 2024 годзе? Мы хацелі, каб нежаданне весці справы з пэўнай краінай пераважыла гэты факт, нават коштам бясплатнай страты гульца. Няма такога, што Ражэрыа больш не цікавы на рынку. Варыянты ёсць, але гэта ўжо выбар іншага плана», - сказаў Карневелі.

Гісторыю пра пазіцыю «Сассуола» раней распавёў агент бразільца, падкрэсліўшы, каб сам Ражэрыа быў гатовы ехаць у Расію.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.