Усе навіны

«Аль-Наср» прапаноўваў Усману Дэмбеле 40 млн у год, але гулец адмовіўся

23 ліпеня, 15:25

«Аль-Наср» спрабаваў падпісаць вінгера «Барселоны» Усмана Дэмбеле, паведамляе Санці Аўна.

Акрамя таго, што саудаўскі клуб быў гатовы выплаціць клаўсулу ў памеры 50 млн еўра, самому гульцу прапаноўваўся 5-гадовы кантракт на 40 млн за сезон, але француз адхіліў гэтую прапанову.

«Барселона» працягвае весці перамовы з футбалістам адносна новага кантракту.

Раней паведамлялася, што Дэмбеле з’яўляецца прыярытэтнай мэтай «ПСЖ» на выпадак, калі Кіліян Мбапэ пакіне клуб.

Учора, 22 чэрвеня, з’явіліся чуткі, што юрысты парыжан і Мбапэ вядуць перамовы адносна сыходу гульца.