Усе навіны

«Аль-Хілаль» прапануе Мбапэ заробак у 200 млн еўра ў год, 700 млн – гэта з улікам камерцыйных выплат

24 ліпеня, 20:20

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана даў новую інфармацыю пра сітуацыю з магчымым пераходам нападаючага «ПСЖ» Кіліяна Мбапэ ў «Аль-Хілаль».

Пакуль працягваюцца перамовы паміж клубамі, з самім 24-гадовым французам кантактаў не было.

Саудаўскі клуб прапануе футбалісту заробак у 200 мільёнаў еўра за год. Сума ў 700 мільёнаў, якая раней фігуравала – гэта патэнцыйная лічба з улікам камерцыйных выплат.

Таксама «Аль-Хілаль» гатовы пакінуць за Мбапе 100% іміджавых правоў – гэта тычыцца спонсарскіх дагавораў.

Раней стала вядома, што «ПСЖ» за гэты трансфер атрымае 300 мільёнаў еўра, што стала б рэкордным паказчыкам у гісторыі.