Усе навіны

Паўабаронца жаночай зборнай Беларусі Валюк пра першы выклік у зборную: «Трэнеру прыснілася, што я забіла гол»

25 ліпеня, 13:19

Паўабаронца мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі Вікторыя Валюк расказала пра першую гульню за нацыянальную каманду.

«Мяне першы раз выклікалі, калі я была ў «Іслачы» яшчэ. Мне было 16-17 год. У нас была таварыская гульня з Эстоніяй, па-мойму, гулялі мы ў манежы ў футбольным нашым. Эмоцыі, 20 хвілін я, па-мойму, гуляла тады. Ну хвалявалася вядома ж.

Яшчэ такая гісторыя запомнілася мне. На тэорыі Юры Іванавіч быў тады трэнерам, я першы раз з ім працавала і атрымліваецца ён сказаў, што я яму прыснілася і што я забіла гол. І ў выніку я выйшла, не забіла, але ўсё ж пасмяяліся так з дзяўчынкамі тады, што я прыснілася. Што заб'ю яшчэ, ну не атрымалася, ну нічога страшнага», - сказала Валюк.