Усе навіны

Гулец «Арсенала» Герасімаў: «Паўлюковіч як галоўны трэнер стаў мудрэйшым, чым як асістэнт у «Іслачы»

26 ліпеня, 10:01

Казахстанскі форвард «Арсенала» (Д2) Мацвей Герасімаў падзяліўся ўражаннямі пра удзел ў другім дывізіёне Беларусі.

– Мацвей, як пачуваецца легіянер, каманда якога ўзначальвае турнірную табліцу лігі?

– Настрой выдатны. Заўсёды прыемна быць першымі.

– Як вам узровень турніру ў цэлым?

– Канкурэнтны дывізіён. Ёсць клубы з добрым падборам гульцоў. Тыя ж «Лакаматыў», «Макслайн», «Віцебск» – каманды дастаткова высокага ўзроўню.

– Ці не было сумневаў пры пераходзе з харкаўскага «Металіста» транзітам праз арэнду ў «Іслачы», прадстаўніку беларускай вышэйшай лігі, у каманду дывізіёна рангам ніжэй?

– Зусім, бо ў «Арсенале» трэнеры, з якімі я працаваў у «Іслачы». Мінулы сезон у мяне ўвогуле не задаўся: дзве атрыманыя траўмы так і не далі раскрыцца, я доўга лячыўся, не было гульнявой практыкі. У міжсезонне патэлефанаваў галоўнаму трэнеру і, пагутарыўшы з ім, прыйшоў да высновы, што варта прыехаць у Дзяржынск. Потым я злятаў на прагляд на Кіпр, але там не паспелі падрыхтаваць дакументы. Пасля гэтага ўжо канчаткова абраў «Арсенал», хаця меліся і іншыя варыянты. Проста тут у мяне было поўнае ўзаемаразуменне з Сяргеем Паўлюковічам, які першую палову сезона ўзначальваў дзяржынскую каманду, – сказаў Герасімаў.