Усе навіны

«ПСЖ» прапануе Хэйлунду вялікі заробак, але гулец хоча ў «Манчэстэр Юнайтэд»

26 ліпеня, 17:43

Гэты тыдзень можа стаць вырашальным у перамовах па трансферу Расмуса Хэйлунда ў «Манчэстэр Юнайтэд». паведамляе сайт Джанлукі Ды Марцыо. «Аталанта» хоча атрымаць за гульца 80 млн еўра + бонусы, манкуніянцы спадзяюцца заключыць здзелкі за 70 млн еўра + бонусы. Цікавасць да гульца не губляе і «ПСЖ», які прапанаваў 20-гадоваму датчаніну больш высокую зарплату, чым «МЮ», але гулец аддае перавагу менавіта камандзе Эрыка тэн Хага. Нагадаем, «Аталанта» набыла гульца ў «Штурма» год таму за 17 млн еўра. У сваім першым сезоне Расмус забіў 10 галоў і аддаў 2 дзейсныя перадачы ў 34 матчах.