Усе навіны

Трэнер брамнікаў Парэчын пра сутычку Кудраўца і Бане: «Такія паводзіны пасля прапушчанага мяча – проста калгас»

27 ліпеня, 19:09

Трэнер брамнікаў польскай «Сталі» са Сталевай-Волі (Д3) Дзяніс Парэчын пракаментаваў эпізод пасля 5-га гола ў вароты БАТЭ ў матчы супраць «Арыса» ў 2-м раўндзе першага матча Лігі чэмпіёнаў.

– Не ведаю, што было падчас матчу і якія ўзаемаадносіны ў галкіпера і абаронцы. Можа, яны яшчэ раней недзе пасварыліся, і паміж імі было напружанне. Гэтага я не ведаю. Але магу сказаць адно: такія паводзіны пасля прапушчанага мяча – проста калгас. Тое, што Андрэй не выратаваў, – гэта добра, бывае. Але яго далейшыя паводзіны… Добра, што за горла не стаў хапаць, як у свой час рабіў Сяргей Аўчыннікаў.

Псіхалагічна вельмі складана прапускаць столькі. Ды любы гол брамнік перажывае балюча. Хтосьці – больш эмацыйна, хтосьці – менш, але Кудраўцу заляцеў пяты, і, відаць, у яго накіпела. Плюс, паўтаруся, трэба быць усярэдзіне каманд, каб зразумець усе чыннікі такога зрыву. Магчыма, варатар і абаронца не любяць адзін аднаго, можа, на працягу матча лаяліся, – сказаў Парэчын.