Усе навіны

Фабінню стане гульцом «Аль-Іціхада», ён прайшоў медагляд

28 ліпеня, 22:51

Паўабаронца «Ліверпуля» Фабінню пяройдзе ў саудаўскі «Аль-Іціхад», паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана.

Гулец ужо прайшоў медагляд. Клубы павінны хуткім часам падпісаць усе неабходныя дакументы. Кантракт будзе разлічаны на 3 гады. Раней паведамлялася, што яго заробак складзе 25 мільёнаў еўра за год, а «Ліверпуль» атрымае 45 мільёнаў.

«Аль-Іціхад» летам ужо падпісаў Карыма Бензема, Нгола Кантэ і Жоту.

Фабінню ў мінулым сезоне правёў 49 матчаў за «Ліверпуль» статыстыка бразільца – тут. Яго кантракт разлічаны да 2026 года.