Усе навіны

«Баварыя» патлумачыла адсутнасць Манэ ў заяўцы на таварыскі матч перамовамі аб трансферы

29 ліпеня, 15:44

«Баварыя» у сённяшнім таварыскім матчы мінімальна перамагла «Кавасакі Фронтале" (1:0) дзякуючы голу Ёсіпа Станішыча. Сенегальскі вінгер мюнхенцаў Садыё Манэ адсутнічаў у заяўцы на гэты матч. Клуб патлумачыў гэта перамовамі паміж 31-гадовым гульцом і яго магчымым наступным клубам аб кантракце. Нагадаем, па чутках, неўзабаве Манэ стане гульцом саудаўскага «Аль-Насра». Паміж клубамі ўжо існуе пагадненне аб кошце трансферу, зараз прадстаўнікі футбаліста правяраюць усю неабходную дакументацыю, пасля гэтага адбудзецца медагляд і афіцыйнае падпісанне кантракта.