Усе навіны

Трэнер брэсцкага «Дынама» Нікіфарэнка: «На працягу сезону не можам знайсці аптымальныя спалучэнні»

30 ліпеня, 08:42
1

Трэнера берасцейскага «Дынама» Сяргей Нікіфарэнка пракаментаваў паразу ад «Шахцёра» ў Кубку Беларусі (1:2).

«Хацелі, стараліся, але выканальніцкае майстэрства Скавыша вызначыла зыход матчу. Гэта так, калі коратка.

Мы на працягу сезону не можам знайсці аптымальныя спалучэння. То адзін выбывае, то на картцы хтосьці. Стараемся, прыдумляем, выдумляем. Зыходзім з таго, што ёсць. Падчас паўзы мы падцягнулі некалькі хлопцаў з дубля да трэніровак з асновай. Натуральна, у далейшым маладыя гульцы будуць атрымліваць больш шанцаў.

Адна з праблем – гэта адсутнасць пэўнай колькасці гульцоў, якія могуць узмацніць. Некаторыя хлопцы сышлі, а мы пакуль нікога не ўзялі на іх месца. Пакуль так, але яшчэ ёсць час і я спадзяюся, што нешта зменіцца ў гэтым плане», –сказаў Нікіфарэнка.