Усе навіны

Аляксандр Карніцкі: «Анатоля Капскага не задавальнялі нават некаторыя перамогі БАТЭ, а нічыя расцэньвалася як паражэнне»

1 жніўня, 13:49

Паўабаронца венгерскага «Мезёквёшда» Аляксандр Карніцкі згадаў час, калі гулец выступаў за БАТЭ.

«Тую каманду нават нічые не задавальнялі. Нічыя расцэньвалася як паражэнне. Нават некаторыя пераможныя гульні Анатольевічам [Анатольм Капскім] расцэньваліся не так, як, скажам, футбалістамі. Табе здавалася, што ты выйграў гульню, усё добра, але прыходзіш у распранальню і табе кажуць, што гэта не вельмі добра, што трэба гуляць нашмат лепш», – распавёў Карніцкі.

Карніцкі выступаў за БАТЭ з 2014 па 2016 год.