Усе навіны

«Аякс» дамовіўся з «Манчэстэр Сіці» пра трансфер 19-гадовага Баржэша за 17 млн фунтаў

2 жніўня, 09:55

«Аякс» узгадніў з «Манчэстэр Сіці» трансфер вінгера Карлуша Баржэша за 17 млн фунтаў, паведамляе Сайман Байкоўскі.

Акрамя гэтага «гараджане» могуць атрымаць 20% ад сумы наступнага продажу 19-гадовага партугальца і будуць мець права зваротнага выкупу.

Нідэрландскі клуб перахапіў гульца ў «Вест Хэма» – адзінага клуба АПЛ, які да гэтага часу не здзейсніў ні аднаго трансферу ў гэтае акно.

У мінулым сезоне Карлуш забіў 29 галоў і аддаў 18 дзейсных перадач у 33 матчах (2622 хвіліны) за моладзевыя каманды «Сіці».