Усе навіны

Германія згуляла ўнічыю з Паўднёвай Карэяй і вылецела з жаночага чэмпіянату свету

3 жніўня, 17:24

Завяршыўся групавы этап на чэмпіянаце свету сярод жанчын 2023 года.

У групе Н зборная Марока перамагла каманду Калумбіі (1:0). Паўднёвая Карэя і Германія згулялі ўнічыю (1:1).

Калумбія і Марока набралі па 6 ачкоў і адпаведна з першага і другога месца выйшлі ў 1/8 фіналу.

Нямеччына не выйшла з групы. Каманда набрала 4 ачкі і заняла трэцяе месца. У Паўднёвай Карэі 1 ачко і апошняе, чацвёртае месца.