Усе навіны

Скавыш пасля 1:1 з «Нафтанам»: «Вынік заканамерны. Але зразумела, што мы ехалі за іншым»

4 жніўня, 19:53

Нападаючы «Шахцёра» Максім Скавыш падзяліўся думкай аб матчы 16-га тура з «Нафтанам» (1:1).

– Што не атрымалася?

– Забіць на адзін мяч больш, чым супернік. Не так шмат вастрыні стварылі, мала білі па варотах. Вынік заканамерны. Але зразумела, што мы ехалі сюды за іншым.

– У канцоўцы пайшла гульня на тры вынікі: і «Шахцёр» мог забіць, і «Нафтан». У выніку нічыя. Чаму не рэалізавалі?

– Думаю, мы ўжо прытаміўся. Недзе галава няправільна працавала, ногі рабілі не тое, што думалі.

– У адным з апошніх эпізодаў ты пакаціў Дзянісу Гружэўскаму. Здалося, што разважаў, самому вырашаць ці каціць.

– Ну так. Думаў, што ўсё ж партнёру будзе лепш. Можа, трэба было па-іншаму сыграць, – сказаў Скавыш.