Усе навіны

Нэймар сказаў кіраўніцтву «ПСЖ», што хоча сысці з клуба – ён марыць пра вяртанне ў «Барселону»

7 жніўня, 19:55

Сёння, 7 жніўня, вінгер «ПСЖ» Нэймар паведаміў кіраўніцтву клуба пра жаданне сысці з каманды да канца лета, сведчыць L’Equipe.

31-гадовы бразілец прыняў такое рашэнне пасля абмеркаванняў з сям'ёй і агентам Піні Захаві. Адзначаецца, што на гэта паўплываў пратэст ультрас, які адбыўся напрыканцы мінулага сезона.

Нэймар пры гэтым марыць пра вяртанне ў «Барселону». Раней была інфармацыя, што галоўны трэнер Хаві не падтрымлівае гэтую ідэю.

«ПСЖ» набыў вінгера летам 2017-га за 222 мільёны еўра, статыстыка яго выступленняў тут.