Усе навіны

«Інтэр» Маямі скасаваў кантракт з брамнікам Марсманам. Ён казаў, што клуб пакуль не гатовы да прыезду Месі

8 жніўня, 10:05

«Інтэр» Маямі абвясціў пра скасаванне кантракту з галкіперам Нікам Марсманам, паведамляе Olt Sports.

32-гадовы нідэрландзец раней казаў, што клуб пакуль не гатовы да прыезду Ліянэля Месі.

Брамнік выступаў за клуб МЛС з лета 2021 года. Ён прапусціў 45 галоў у 30 матчах, а таксама правёў 8 сухіх.