Усе навіны

Карлас Алос: «Склад трэнерскага штаба будзе абвешчаны на працягу 10-15 дзён»

8 жніўня, 10:50

Новы галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос расказаў аб працоўных планах.

«Наша задача – ісці ад матчу да матчу, падняцца як мага вышэй у табліцы. Галоўная сустрэча на бягучы момант супраць Андоры. Беларусь – прыгожая краіна. Мне раілі згаджацца на прапанову папрацаваць тут. Нядаўна наведаў матч «Іслач» – «Дынама». У Сяргея Паліцевіча шанцаў патрапіць у каманду не больш, чым у астатніх, нягледзячы на тое, што працаваў з ім у «Кайраце».

У футболе адзін стыль гульні – перамагаць. Нам патрэбны вынік. Люблю атакуючы футбол, але мы будзем зыходзіць ад суперніка, таму што часам давядзецца падладжвацца пад яго.

Разам са мной у зборнай будзе працаваць мой памочнік Могрына. Склад трэнерскага штаба будзе аб’яўлены на працягу 10-15 дзён», – сказаў Алос.

Карласа Алоса прызначылі галоўным трэнерам зборнай Беларусі з кантрактам да канца 2024 года, з опцыяй падаўжэння ў выпадку дасягнення пастаўленых задач.

Гэта значыць, што іспанец будзе кіраваць зборнай Беларусі ў застаўшыхся матчах кваліфікацыі Еўра-2024, а таксама ў наступным розыгрышы Лігі нацый.