Усе навіны

Азаранка пра адмову ўкраінцаў ад поціскаў рукі з гульцамі з РФ і Беларусі: «Стамілася размаўляць пра гэта»

8 жніўня, 11:37

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (№19 WTA) падзялілася думкамі пра рашэнне WTA аб'яўляць перад матчамі, што пасля гульні не будзе поціскаў рук паміж украінскімі гульцамі і расіянамі або беларусамі.

«Я так стамілася казаць пра гэта. Таму я спадзяюся, што, нарэшце, магчыма, дзякуючы гэтай заяве спыняцца ўсе размовы.

Я адчуваю, што вельмі дакладнае паведамленне – гэта асабісты выбар украінскіх спартсменаў. Гэта не стандартная практыка. Я б так не рабіла, але я не ў тым становішчы, каб судзіць.

Так, я не думаю, што гэта стандартная практыка ў спорце. І, як я ўжо не раз казала, я буду паважаць і прымаць выбар іншага гульца», – сказала Азаранка.

Нагадаем, што ўкраінка Эліна Світоліна перамагла Азаранка ў першым крузе турніру ў Вашынгтоне.