Все новости

Абаронца зборнай Беларусі Казюпа перайшла ў маскоўскі «Лакаматыў». Раней у яе скончыўся кантракт з вугорскім «Д'ёрам»

9 жніўня, 19:20

Футбалістка зборнай Беларусі Ганна Казюпа стала гульцом маскоўскага «Лакаматыва». Мінулай камандай Казюпы быў венгерскі «Д'ёр». З ім яна стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Венгрыі і ўладальніцай Кубка. Адзначым, што раней футбалістка выступала ў польскай камандзе "Макс Прага Варшава» у харвацкім "Спліце», у "Мінску» і ў іспанскім «Эспаньёле». За сваю кар'еру яна станавілася ўладальнікам Кубка Харватыі і срэбра чэмпіянату гэтай краіны, Кубка і срэбра вышэйшай лігі ў Венгрыі, золата, Кубка і Суперкубка Беларусі. «Мне паступіла прапанова ад футбольнага клуба «Лакаматыў». Я доўга не думала, таму што, «Лакаматыў» - гэта вядомы тытулаваны клуб. Мне было цікава пагуляць тут і прыняць гэты выклік. Мінулы сезон я адыграла ў Вугоршчыне, футбольны клуб «Д'ёр». Цэлы сезон быў у гэтай камандзе, кантракт скончыўся, таму я вырашыла пачаць новы шлях», - сказала Казюпа пасля падпісання кантракту. Таксама адзначым, што нядаўна склад каманды таксама папоўніла беларуска Наталля Асмыковіч.