Усе навіны

Дэмбле паспяхова прайшоў медагляд у «ПСЖ»

10 жніўня, 18:04

«ПСЖ» за крок ад падпісання вінгера «Барселоны» Усмана Дэмбеле, паведамляе RMC Sport.

Каталонцы спрабавалі зацягнуць трансфер, але француз усё ж паспяхова прайшоў медагляд у парыжскім клубе. 11 жніўня бакі падпішуць 5-гадовы кантракт. Трансфер абыдзецца ў 50 млн еўра, 25 з якіх атрымае футбаліст і агент.

Была інфармацыя, што Дэмбле сказаў аднаму з аднаклубнікаў у «Барселоне», што хоча сысці, таму што ў клубе ёсць людзі, якія «стала кідаюць у яго дзярмо».

Усман гуляе за «Барселону» з лета 2017 года, калі яго набылі ў «Барусіі» Дортмунд за 135 млн еўра. У мінулым сезоне ён правёў 35 матчаў, забіў 8 галоў і зрабіў 9 асістаў