Усе навіны

«Рэал» выйшаў на сувязь з дэ Хеа

10 жніўня, 21:58

«Рэал» устанавіў першыя кантакты з варатаром зборнай Іспаніі Давідам дэ Хеа.

Мадрыдскі клуб вывучае магчымасць падпісання экс-галкіпера «Манчэстэр Юнайтэд», паколькі асноўны Цібо Куртуа сёння атрымаў траўму крыжападобных звязкаў.

Яшчэ адзін варыянт у шортлісце «сметанкавых» – Кепа Арысабалага, на якога таксама прэтэндуе «Баварыя», але паводле інфармацыі журналіста Кэры Гаў, «Рэал» больш схіляецца да кандыдатуры дэ Хеа.

Нагадаем, гэтым летам Давід дэ Хеа пакінуў «Манчэстэр Юнайтэд» і стаў вольным агентам. 32-гадовы іспанец пачынаў прафесійную кар'еру ў сваім родным клубе – мадрыдскім «Атлетыка».