Усе навіны

Хары Кейн: «Удачы «Тотэнхэму» і ўсяму клубу. Гэта не развітанне – ніколі не ведаеш, як складзецца будучыня»

12 жніўня, 12:10
1

Нападаючы зборнай Англіі Хары Кейн развітаўся з заўзятарамі «Тотэнхэма» і абвясціў пра свой пераход ў «Баварыю».

«Прывітанне ўсім, я хачу першым паведаміць вам, заўзятарам «Тотэнхэма», што сёння я пакідаю клуб. Відавочна, што зараз мяне перапаўняе шмат эмоцый.

Мне сумна пакідаць клуб, у якім я правёў амаль 20 гадоў свайго жыцця, ад 11-гадовага хлопчыка да 30-гадовага мужчыны. У «Тотэнхэме» у мяне было вельмі шмат выдатных момантаў і асаблівых успамінаў, якія я буду памятаць заўсёды.

Гэта словы падзякі ўсім маім партнёрам, якія атачалі мяне на працягу ўсіх гэтых гадоў, усім трэнерам і кожнаму працаўніку клуба – ад грузчыка да кухара. Кожны быў уцягнуты. У мяне былі асаблівыя адносіны з многімі людзьмі.

І самая вялікая падзяка вам, фанатам «Тотэнхэма». З таго моманту, як я пачаў гуляць, я стаў адным з вас і аддаў усё, што мог, каб вы ганарыліся мной і стараўся падарыць вам як мага больш асаблівых момантаў і ўспамінаў, якія, спадзяюся, застануцца назаўжды.

Я адчуў, што надышоў час сыходзіць. Я не хацеў сыходзіць пасярод сезона на фоне чутак пра нявызначаную будучыню. Вы ведаеце, што новаму трэнеру і гульцам важна сканцэнтравацца, каб вярнуць «Тотэнхэм» на высокія пазіцыі і змагацца за трафеі.

Таму я жадаю ўдачы Энджы Пастэкоглу і ўсім хлопцам. Цяпер я буду глядзець матчы «Тотэнхэма» з фанацкага пункту гледжання і вельмі спадзяюся, што каманда будзе паспяховай.

Гэты зварот да ўсіх фанатаў «Тотэнхэма» з усяго свету, якія падтрымлівалі мяне і маю сям'ю на гэтым шляху. Мы запомнім гэта назаўжды і ніколі не забудземся, пра тыя моманты, якія мы перажылі разам.

Дзякуй вам. Я буду глядзець гэты сезон. Удачы «Тотэнхэму» і ўсяму клубу. Гэта не развітанне – ніколі не ведаеш, як складзецца будучыня, але гэта дзякуй. Хутка ўбачымся», – сказаў Кейн.