Усе навіны

Швёнтак застанецца першай ракеткай свету пасля турніру WTA 1000 у Канадзе

12 жніўня, 15:03

Першая ракетка свету Іга Швёнтак з Польшчы застанецца першай ракеткай свету пасля турніру WTA 1000 у Канадзе.

Гэта стала магчымым дзякуючы выхаду Ігі ў чвэрцьфінал турніру. Калі б яна не дайшла да гэтай стадыі, яе магла б абысці ў рэйтынгу беларуска Арына Сабаленка.

Сёння, 12 жніўня, Іга згуляе ў паўфінале турніру з Джэсікай Пегулай.

Іга правядзе на першым радку мінімум 72 тыдні. Яна абыдзе па гэтым паказчыку Каралін Вазняцкі і стане 10-й тэнісісткай па працягласці знаходжання на чале рэйтынгу.