Усе навіны

Цімбер траўмаваўся ў дэбютным афіцыйным матчы за «Арсенал»

12 жніўня, 19:28

Абаронца «Арсенала» Юрыен Цімбер атрымаў траўму ў матчы 1-га тура АПЛ супраць «Нотынгем Форэст». Гэта ягонае першае з'яўленне ў афіцыйных матчах за новую каманду.

На 48-й хвіліне галандзец спатыкнуўся на роўным месцы і сеў на газон. Ніякага кантакту з сапернікам не было. Навічку «Арсенала» аказалі дапамогу, але прадоўжыць гульню ён не змог. Замест Цімбера на полі з'явіўся Такехіра Таміясу.

Фота: BBC Sport