Усе навіны

Данііл Сілінскі: «У «Энергетыцы» казалі: аддай бліжняму, далей – не тваё. У «Гомелі» просяць гуляць і ў атаку»

13 жніўня, 11:11

Паўабаронца Данііл Сілінскі, які перайшоў з «Энергетыка-БДУ» ў «Гомель», падзяліўся эмоцыямі ад дэбюту за новы клуб, а таксама распавёў пра рознасць у тактычных падыходах каманд.

– Цяжкі матч. Я трэці дзень у камандзе. Таму яшчэ да канца не ўліўся. У першым тайме трошкі прывыкаў. У другім, лічу, згулялі нашмат лепш. Прыемна, што пачаў з перамогі. Аддаў галявую – сваю першую ў вышэйшай лізе. Лічу, добры дэбют.

– Ты гулец абарончага плана. Было відаць, што з зручнай пазіцыі не біў, а аддаваў перадачу. Гэта трэнерская ўстаноўка або асабістая звычка?

– Звычка. Таму што ў «Энергетыцы» мне заўсёды казалі: адбяры, перахапі мяч, аддай бліжняму, далей – не тваё.

Калі я сюды прыходзіў, галоўны трэнер сказаў, што хоча, каб я больш гуляў у атаку. Стараўся аддаваць перадачы, больш біць. Пакуль складана. Буду прывыкаць. Галявую аддаў – значыць, хоць нешта пачуў, нешта ўмею.

– Як табе антураж стадыёна «Цэнтральны»?

– Вельмі прыемна. Прывык гуляць, калі столькі заўзятараў супраць мяне. А тут заўсёды гоняць наперад, падтрымліваюць. Нават трошкі нязвыкла, – сказаў Сілінскі.