Усе навіны

Абаронца «Славіі» Іваноў: «У матчах, як з «Дынама» Мінск, атрымліваем упэўненасць, што няма нічога недасягальнага»

14 жніўня, 21:55

Абаронца «Славіі» Аляксей Іваноў распавёў пра задачы каманды на сезон.

– Хлопцы размаўляюць у распранальні пра тое, што «Славія» ў цяперашнім чэмпіянаце можа заваяваць медалі, патрапіць у еўракубкі?

– Хоць гэта і банальна прагучыць, але мы проста рыхтуемся так, каб перамагаць у кожным матчы. Вядома, ментальна мы настройваемся на тое, каб вырашаць самыя сур'ёзныя задачы, і будзем рады, калі ў выніку дасягнем нейкага высокага выніку, пакінем у Мазыры свой след. У такіх матчах, як з «Дынама», мы атрымліваем упэўненасць, што для нас няма нічога недасяжнага, – распавёў Іваноў.