Усе навіны

Самарджыч прайшоў медагляд у «Інтэры», але трансфер можа сарвацца з-за запытаў бацькі гульца па заробку

15 жніўня, 16:33

Пераход паўабаронцы «Удынезэ» Лазара Самарджыча ў «Інтэр» можа сарвацца, паведамляе Calciomercato.

Футбаліст ужо прайшоў медагляд для «нерадзуры», аднак бакі яшчэ не дамовіліся аб асабістых умовах – бацька гульца просіць занадта вялікі заробак і буйныя камісійныя для агентаў. Самарджыч пакуль вярнуўся ва Удыне.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі бацька Самарджыча перашкаджаў трансферу сына. Летам 2021 года «Венецыя» спрабавала падпісаць Лазара з «РБ Лейпцыга». Калі прадстаўнікі Венецыі вылецелі ў Нямеччыну, каб сустрэцца з сям'ёй, айцец Самарджыча паведаміў ім, што ён ужо пагадзіўся падпісаць кантракт з іншай камандай. Гэтым клубам стаў «Удынезэ», які падпісаў гульца за 3 млн еўра.

Самарджыч у мінулым сезоне забіў 5 мячоў і аддаў 4 галявыя ў 39 матчах.