Усе навіны

Кепа Арысабалага: «Хачу падтрымаць Куртуа, Мілітаа і Гюлера, траўмы – самая цяжкая частка нашай кар'еры»

15 жніўня, 16:43

Навічок «Рэала» Кепа Арысабалага пракаментаваў пераход у мадрыдскі клуб.

«Хачу падтрымаць Куртуа, Мілітаа і Гюлера, пажадаць ім больш хуткага акрыяння, таму што траўмы – самая цяжкая частка нашай кар'еры.

Сёння адзін з найважнейшых і асаблівых дзён у маёй спартовай карʼеры і маім жыцці. Вельмі ганаруся тым, што зʼяўляюся часткай «Рэала». Працы, адданасці і намаганняў мне не хопіць у гэтай футболцы падчас трэніровак і гульняў. Спадзяюся, што мы зможам пашырыць паслужны спіс «Рэала» і зрабіць яго легенду яшчэ больш. Hala Madrid!» – сказаў Кепа.