Усе навіны

«Рэн» хоча атрымаць ад «Сіці» больш за 45 млн еўра за Даку

15 жніўня, 19:59

«Манчэстэр Сіці» працягвае шукаць замену Рыяду Марэзу, які гэтым летам перайшоў у саудаўскі «Аль-Ахлі». Чэмпіён Англіі нацэліўся на вінгера «Рэна» і зборнай Бельгіі Жэрэмі Даку, паведамляе ESPN.

«Гараджане» гатовыя зрабіць «Рэну» афіцыйную прапанову, але сума пакуль адрозніваецца ад таго, што разлічвае атрымаць французскі клуб – больш чым 45 мільёнаў еўра.

У якасці альтэрнатывы Доку разглядаецца вингер «Ліёна» і моладзевай зборнай Францыі Брэдлі Барколя.