Все новости

Па кантракце з «Аль-Хілалем» Нэймар атрымае персанальны самалёт, дом з 25 спальнямі і па 500 тысяч еўра за кожны пост з рэкламай Саудаўскай Аравіі

16 жніўня, 17:25

Выданне AS паведаміла падрабязнасці ўмоў кантракта навічку «Аль-Хілаля» Неймара.

  • Дом з 25 спальнямі і басейнам 40×10 метраў, а таксама тры сауны.
  • 5 штатных хатніх супрацоўнікаў.
  • Тры аўтамабілі: Bentley Continental GТ, Aston Martin DBX, Lamborghini Huracán і асабісты кругласутачны кіроўца.
  • Рахункі за рэстараны, гасцініцы і іншыя выдаткі падчас яго выходных дзён будуць накіроўвацца ў штаб-кватэру клуба для аплаты.
  • Персанальны самалёт.
  • 500 тысяч еўра за кожную публікацыю ў сацыяльных сетках, якая рэкламуе Саудаўскую Аравію. Раней паведамлялася, што бразілец будзе зарабляць у «Аль-Хілале» 150 мільёнаў еўра за сезон.