Усе навіны

Драгун – адзін з кіраўнікоў праекта беларускай каманды пад расійскую аматарскую медыялігу

17 жніўня, 16:37
2

Telegram-канал «Ухо» паведаміў, што Станіслаў Драгун з'яўляецца адным з кіраўнікоў праекта беларускай каманды пад расiйскую аматарскую медыялігу «ДМедыя».

На пытанне пра ўплыў статусу Драгуна адказаў галоўны трэнер «ДМедыя» Сяргей Паўлюковіч.

– У вашай камандзе гуляюць Платон Дзмітрыеў і Стас Драгун, адныя з кіраўнікоў праекта. Ці не будзе з гэтым цяжкасцей пры размеркаванні гульнявога часу і выбару стартавага складу?

– Платон і Стас самі выдатна разумеюць, што вынік у стыкавых матчах будзе важным. Яны дарослыя людзі і не думаю, што будуць на мяне крыўдзіцца, калі буду іх мяняць, або яны не будуць гуляць, – сказаў Паўлюковiч.