Усе навіны

«Чэлсі» пачаў перамовы з «Нотынгем Форэст» па Брэнану Джонсану

17 жніўня, 21:49

«Чэлсі» ўступіў у перамовы з «Нотынгем Форэст» наконт паўабаронцы Брэнана Джонсана, паведамляе The Telegraph.

Пакуль што клубы знаходзяцца на стадыі папярэдніх перамоў. Лонданцы пераключыліся на Джонсана пасля зрыву трансферу Майкла Алісэ з «Крыстал Пэлас».

Была інфармацыя, што «леснікі» просяць за Брэнана 50 млн. фунтаў і не збіраюцца зніжаць кошт. Ім цікавяцца «Вэст Хэм, «Тотэнхэм» і «Эвертан».

Джонсан знаходзіцца ў сістэме «Нотынгем Форэст» з 2009 года. Правёў у клубе ўсю кар'еру, за выключэннем арэнды ў «Лінкольн Сіці». У мінулым сезоне Джонсан забіў 10 мячоў і зрабіў 3 асісты ў 44 матчах. Статыстыка 22-гадовага валійскага атакуючага хаўбека тут.