Усе навіны

Намеснік гендырэктара маскоўскага «Дынама» Бувач пра Кудраўца: «Не маглі не падпісаць аднаго з самых таленавітых маладых брамнікаў»

19 жніўня, 12:22
1

Намеснік генеральнага дырэктара па спорце «Дынама» Жэлька Бувач пракаментаваў трансфер галкіпера БАТЭ і зборнай Беларусі Андрэя Кудраўца.

«Хоць у нас і цяпер лепшая брамніцкая брыгада ў лізе, уключаючы нашу моладзь, мы не маглі ўпусціць магчымасць падпісаць аднаго з самых таленавітых маладых брамнікаў з досведам гульні ў нацыянальных і міжнародных спаборніцтвах», — сказаў Бувач.