Усе навіны

Станіслаў Драгун: «Міхайлава застрашвалі, што я аўтарытэт у БАТЭ і мяне трэба прыбіраць. Але я бачыў сябе як памочніка»

21 жніўня, 15:25
2

Былы паўабаронца БАТЭ Станіслаў Драгун падзяліўся меркаваннем пра экс-трэнера барысаўчан Аляксандра Міхайлава.

«Размова была і пайшла не туды. Мне не спадабалася, як ён сябе паводзіў. Ніякага канфлікту не было. Ён, можа, сабе прыдумляе, не ведаю, як ён да мяне ставіцца. Мне ўсё роўна. Бывае, што людзі не разумеюць адзін аднаго. Не магу сказаць, што не спрацаваліся. Але ёсць моманты, калі думаеш: блін, ды не можа так быць. Тыпу: ты сур'ёзна?

Калі казаць шчыра, я ў БАТЭ ведаў усё. Добрыя адносіны з персаналам дазваляюць валодаць усёй сітуацыяй. Я ведаў, што яму пра мяне казалі, што ён хацеў зрабіць, што пра мяне думалі маладыя, якіх ён прывёў. Таму што ў іх не хапае інтэлекту. Калі яны дзеляцца паміж сабой, не разумеюць, што хутка гэта дойдзе да мяне.

Валодаю інфармацыяй, што, калі Міхайлаў прыйшоў у каманду, яго настрашвалі [і яму сказалі], што, маўляў, мяне трэба прыбіраць. Бо я маю аўтарытэт, які ён не зможа пераадолець. Але я бачыў сябе як памочніка. Ты прыходзь – лепш мы з табой будзем саюзнікамі, чым бачыць ува мне нейкага ворага», – распавёў Драгун.