Усе навіны

Доку пяройдзе ў «Манчэстэр Сіці» за 60 мільёнаў еўра

21 жніўня, 21:13

Вінгер «Рэна» Жэрэмі Доку стане гульцом «Манчэстэр Сіці», паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана.

Сума трансферу складзе 60 мільёнаў эўра. Клубы дамовіліся пра пераход. На гэтым тыдні запланавана медабследаванне. З гульцом ужо ўзгаднілі доўгатэрміновы кантракт.

У мінулым сезоне 21-гадовы бельгіец забіў 7 галоў і зрабіў 4 асістаў у 35 матчах за «Рэн». Доку павінен стаць заменай, Рыяду Марэзу, які перайшоў у саудаўскі «Аль-Ахлі».