Усе навіны

Байдачны – пра сыход з трэнерства: «У 2013 годзе зрабіў аперацыю на сэрцы і вырашыў спыніцца. Здароўе важней»

23 жніўня, 12:47

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Анатоль Байдачны ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – свет!» расказаў, што не хоча вяртацца да трэнерскай дзейнасці.

– Вы самі не хочаце вярнуцца да актыўнай трэнерскай дзейнасці?

– Не. Як гаворыцца, здароўе даражэйшае. А калі паўнавартасна трэніраваць, гэта ж трэба прыходзіць у каманду, аддавацца рабоце, укладваць усю сваю энергію, сілы і жаданне. Праводзіць двух-трохразовыя трэніроўкі, і не па 45 хвілін, як цяпер. Для таго, каб дабіцца выніку, трэба працаваць шмат і правільна. А гэта патрабуе вялікіх сіл ад трэнера. Я не магу проста сабраць каманду і пачаць працу, а потым перадаверыць справы. У мяне звычка ўсё рабіць самому. Таму вяртацца да актыўнай трэнерскай дзейнасці не хачу.

– Калі гэтае жаданне знікла канчаткова?

– Ужо даўно, калі зрабіў аперацыю на сэрцы. У 2013 годзе, па сутнасці, і вырашыў спыніцца. Здароўе важней. Хоць у 2021 годзе яшчэ ездзіў у Арменію, трэніраваў «Арарат», таму што прасілі сябры, – распавёў Байдачны.