Усе навіны

Прэс-канферэнцыя Альшэўскага перад матчам з «Балкані» ў ЛК не адбылася

24 жніўня, 16:04

24 жніўня БАТЭ ў першым матчы плей-оф Лігі канферэнцыі сустрэнецца з «Балкані». Напярэдадні ў Прышціне павінна была прайсці прэс-канферэнцыя галоўнага трэнера БАТЭ Кірыла Альшэўскага.

Як перадае прэс-служба барысаўчан, яна не адбылася з прычыны таго, што каманда прыехала ў горад позна ўвечары з-за «праблем, якія стварыў клубу перавозчык».