Усе навіны

Ісаеў пра Аласа: «З пункту гледжання прафесіяналізму гэтага трэнера пакуль шмат пытанняў»

24 жніўня, 18:30

Беларускі агент Валерый Ісаеў падзяліўся меркаваннем аб назначэнні іспанца Карласа Аласа на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі.

– Нічога не ведаў пра яго да прызначэння. Дакладней, чуў прозвішча такое, але ніколі не цікавіўся яго поспехамі і чым цікавіўся.

Калі пачуў прозвішча, то ў мяне былі станоўчыя эмоцыі. Але з пункту гледжання прафесіяналізму гэтага трэнера пакуль шмат пытанняў. Пачакаем. У найбліжэйшых матчах напэўна нейкія адказы атрымаем.

Дрэнна, што ніхто нам не тлумачыць, чаму прымаюць такое рашэньне. Было б выдатна, калі б кіраўнік АБФФ выйшаў і растлумачыў, – сказаў Ісаеў.