Усе навіны

Карпіцкі пра кваліфікацыю на Еўра-2024: «Ёсць усе шанцы. Яшчэ прыйшоў іспанскі трэнер, у яго менталітэт зусім іншы, чым у нас»

25 жніўня, 20:20
2

Беларускі нападаючы «Крылаў Саветаў» Ягор Карпіцкі распавёў пра перспектывы зборнай Беларусі на кваліфікацыю на чэмпіянат Еўропы.

– Нейкія шанцы зачапіцца за еўра ў зборнай яшчэ ёсць?

– Думаю, ёсць усе шанцы. Яшчэ прыйшоў іспанскі трэнер, у яго менталітэт зусім іншы, чым у нас. Думаю, са сваімі навыкамі ён паспрабуе зрабіць усё магчымае, каб наша зборная перамагала.

– Можа быць, зменіцца стыль гульні?

– Думаю, так. Мы будзем гуляць у больш атакуючы футбол.

– Наогул, футбалістам пашанцавала больш, чым іншым беларускім спартсменам, таму што і расейцаў, і беларусаў разам адхіляюць ад міжнародных спаборніцтваў, а ў футболе няма. Ці зайздросцяць вам?

– Думаю, што многія кажуць, што лепш бы згулялі на нашым месцы. 100% такое ёсць!

– Наколькі важна не адрывацца ад еўракубкаў і зборных, як цяпер гэта адбываецца ў Расіі?

– Гульня ў еўракубках і ў зборнай, дзе збіраюцца лепшыя гульцы краін – гэта важны вопыт, каласальны, калі ты менавіта гуляеш, а не сядзіш. Проста глядзець на прыгожыя Стадыёны, прыгожыя распранальні няма ніякага сэнсу. А вось калі ты гуляеш з моцнымі супернікамі, ты расцеш, – сказаў Карпіцкі.