Усе навіны

Абаронца «Смаргоні» Есін: «Ачкі не за гарамі»

26 жніўня, 22:47

Абаронца «Смаргоні» Уладзімір Есін пракаментаваў паразу ад «Славіі» (0:2).

– Вельмі моцна настройваліся. Даўно не выйгравалі. А дома нас заўсёды вельмі добра падтрымліваюць. Не атрымалася выйграць, забіць... гэта відавочна. Напэўна нельга фаліць, каб былі такія штрафныя. Два мячы прапусцілі пасля іх. Не дапрацавалі. Будзем разбірацца чаму.

– Ты гуляў супраць былой каманды. Быў асаблівы настрой?

– Там засталіся знаёмыя хлопцы. Вядома, невялікая прынцыповасць была. Хацелася даказаць і сабе, і заўзятарам, і суперніку. Вельмі крыўдна, што прайгралі.

– Цяпер у нас не самая прыемная серыя. Можа, збіраліся з хлопцамі на сур'ёзную размову?

– Збіраліся, размаўлялі. Усе хочуць выйграць, хочуць перапыніць серыю на выездзе. Другі круг не вельмі ўдала пачалі. Але, спадзяюся, усё будзе. Ачкі не за гарамі, – сказаў Есін.