Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі па пляжным футболе Альварада: «Упэўнены, што Алос тут папрацуе на славу»

27 жніўня, 10:27

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па пляжным футболе Нікалас Альварада пракаментаваў прызначэнне Карласа Алоса на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе.

– Зборную Беларусі па вялікім футболе ўзначаліў Ваш суайчыннік Карлас Алос Ферэр. Ці знаёмыя вы асабіста або, можа, чулі нешта пра экс-трэнера моладзевай «Барселоны»?

– На жаль, з Карласам асабіста не знаёмы, але чуў толькі станоўчыя водгукі. Упэўнены, што ён тут папрацуе на славу, а я з задавальненнем буду назіраць разам з вамі за пладамі гэтай працы і за прагрэсам зборнай Беларусі. Жадаю Карласу дасягнення пастаўленых мэтаў! – сказаў Альварада.