Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі па пляжным футболе Альварада: «Наша сіла – згуртаваны калектыў»

27 жніўня, 14:15

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па пляжным футболе Нікалас Альварада расказаў аб моцных момантах нацыянальнай каманды.

– Як такога лідара ў вашай камандзе вылучыць вельмі складана. Цікава глядзіцца каманднае ўзаемадзеянне, камандная гульня. Такая ваша методыка ці ж гэта асаблівасць мясцовых хлопцаў, іх згуртаванасць, менталітэт?

– Наша сіла – згуртаваны калектыў. У кожнага футбаліста ў камандзе адведзена свая роля, кожны тут – неад'емнае звяно. Для мяне гэта важна, бо толькі згуртаваная каманда зможа беспраблемна пераадольваць цяжкія сітуацыі. У маім разуменні, у рэжыме канкурэнцыі гэта зрабіць значна складаней. Адзінства – наша ўсё! – сказаў спецыяліст.