Усе навіны

Гараўцоў пасля 3:2 над «Шахцёрам»: «Ішлі наперад і дабіліся выніку»

27 жніўня, 22:02

Галоўны трэнер «Гомеля» Андрэй Гараўцоў падзяліўся меркаваннем пра матч з «Шахцёрам» (3:2):

– Самае галоўнае, што мы выйгралі. Віншую заўзятараў з гэтай перамогай. Хлопцы малайцы. Пераламалі цяжкі пачатак другога тайма, паказалі характар, паказалі жаданне, прынеслі заўзятарам задавальненне сваёй гульнёй.

Выдатна адыгралі першы тайм, гэта самы ўдалы адрэзак за час маёй працы. Цяжка прэсінгаваць усе 90 хвілін, з-за гэтага падселі. Плюс у саперніка спрацавалі замены: Ахмедзі дадаў у сярэдзіне

– Каманда прапускае спачатку другога тайма трэці матч запар. З-за чаго разьвіваецца гэтая сытуацыя?

– Магчыма псіхалогія. Самі сябе спалохаліся. Плюс і супернік дадаў. Самае галоўнае, што пасля другога гола не апусцілі галовы, ішлі наперад і дабіліся выніку. Як мы бачым, момантаў было дастаткова.

– Каманда шмат забівае, але і прапускае. Якія праблемы ёсць у абароне?

– Мы шмат прапускаем са стандартаў, трэба працаваць над гэтым. Я б не сказаў, што дапускаем шмат момантаў. З «Нёманам» было выдаленне, а сёння нічога звышнебяспечнага не было, – сказаў Гараўцоў.