Усе навіны

Савіцкі набраў 101 бал па сістэме гол+пас за «Нёман»

29 жніўня, 09:26

Нападаючы «Нёмана» Павел Савіцкі, аформіўшы дубль у матчы супраць «Энергетыка-БДУ», набраў 100-е і 101-е ачкі ў складзе гродзенскага клуба.

Зараз у лепшага бамбардзіра гродзенскага клуба 101 (74+27) бал. Ён стаў 9-м футбалістам у гісторыі чэмпіянату Беларусі, які набраў 100 ачкоў.

Рэкардсменам з'яўляецца Віталь Радзівонаў, які набраў 166 (118 + 48) балаў за БАТЭ. У топ – 3 таксама ўваходзяць Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 149 (50+99), Раман Васілюк («Дынама» Брэст) – 147 (96+51).

Адзначым таксама, што Савіцкі зрабіў 17-ы дубль у вышэйшай лізе і зраўняўся па іх колькасці з Генадзем блізнюком. Цяпер абодва дзеляць 4-е месца. Наперадзе толькі Раман Васілюк (34 дублі), Валерый Стрыпейкіс (26) і Віталь Радзівонаў (23).