Усе навіны

Сака – першы пасля Іана Райта англiчанiн, які забіў за «Арсенал» больш за 15 галоў у сезоне АПЛ

28 красавіка, 17:25

Футбаліст «Арсенала» Букаё Сака вызначыўся голам у матчы 35-га тура АПЛ супраць «Тотэнхэма».

На 27-й хвіліне гулец зрабіў лік 2:0.

Сака стаў першым англiчанiнам, які забіў больш за 15 галоў у сезоне АПЛ за «Арсенал». У апошні раз такое ўдавалася Іану Райту ў кампаніі 1996/97.

Акрамя таго, Букай – першы пасля Райта ў сезоне 1993/94 англiчанiн, які забіў за «Арсенал» «Тотэнхэму» дома і на выездзе.