Усе навіны
Вiдэа

19-гадовы гулец БАТЭ Жульпа аформіў дубль у вароты «Шахцёра»

11 траўня, 20:09

11 траўня ў матчы 8-га тура чэмпіянату Беларусі «Шахцёр» сустракаецца з БАТЭ. Барысаўчане да 55-й хвіліны вядуць з лікам 3:1.

У складзе БАТЭ 19-гадовы паўабаронца Даніла Жульпа вызначыўся галявым дублем.

Усяго ў вышэйшай лізе ён правёў 5 матчаў, таксама на яго рахунку ёсць адна дзейсная перадача.