Усе навіны

Дзмітрый Камароўскі: «Не разумею сэнсу ўдзелу ў спаборніцтве, калі ты не хочаш яго выйграць»

24 траўня, 19:55

Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі пракаментаваў чаканні ад фіналу Кубка Беларусі.

– Гэта фінал, адна гульня. Сышліся супернікі, якія былі вартыя апынуцца тут. Важна выйграць фінал. Я не разумею іншага сэнсу ўдзелу ў спаборніцтве, калі ты не хочаш яго выйграць, – сказаў Камароўскі.